У гэты дзень мы віншуем людзей сталага ўзросту i нашых шаноўных валанцёраў!
Дазвольце выказаць сардэчныя словы ўдзячнасцi за ваш выдатны ўклад у дзейнасць i валанцёрскi рух Чырвонага Крыжа.
Працягвайце дзяліцца з намі сваім вопытам і мудрасцю, зараджайце добрым настроем i аптымiзмам.
Няхай вас штодзённа напаўняе невычэрпная энергія для ажыццяўлення жаданняў i мараў, родныя i сябры акружаюць шчырым разуменнем і падтрымкай, а ў дамах няхай пануюць святло, каханне і шчасце.
Мы жадаем вам дабрабыту, жыццёвых сiл, моцнага здароўя i доўгiх гадоў жыцця!