Візіт намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі ў Жэневу

10-11 снежня 2019 г. намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка здзейсніў рабочы візіт у Жэневу (Швейцарыя).

На чале беларускай дэлегацыі Алег Краўчанка прыняў удзел у пленарнай сесіі 33-й Міжнароднай канферэнцыі Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (Канферэнцыі ЧКЧП).

У выступе на Канферэнцыі намеснік міністра падкрэсліў прыхільнасць Беларусі высокім ідэалам гуманізму, якія адстойвае рух ЧКЧП, а таксама выказаў падтрымку ўрада намаганням Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа і нацыянальных таварыстваў ЧКЧП, арыентаваным на дапамогу асобам, якія пацярпелі ў выніку ўзброеных канфліктаў і іншых гуманітарных катастроф і складаных жыццёвых сітуацый. Была таксама адзначана асаблівая роля міжнароднага гуманітарнага права і яго асноўнай крыніцы — Жэнеўскіх канвенцый 1949 году — як аднаго з найважнейшых элементаў у наборы сістэмных фактараў, што сфармавалі сучасную сістэму міжнароднага міру і бяспекі.

Ня памяншаючы важнасці працы з наступствамі гуманітарных катастроф, беларускі дыпламат выказаў перакананасць, што памяншэнню іх колькасці ў свеце будзе садзейнічаць толькі аб’яднаная праца міжнароднай супольнасці па ліквідацыі першапрычын.

Алег Краўчанка таксама выступіў асноўным дакладчыкам на спецыяльным мерапрыемстве Канферэнцыі ЧКЧП, арганізаваным Групай краін, якія аб’ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі. Задачай дыскусіі з’яўляўся разгляд шляхоў кансалідацыі міжнародных намаганняў па супрацьдзеянні гандлю людзьмі ва ўмовах узброеных канфліктаў.

Намеснік Міністра правёў сустрэчы з Прэзідэнтам Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа Петерам Маурэрам, Генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці Ф.Гары, намеснікам генеральнага дырэктара Сусветнай гандлёвай арганізацыі К.Браўнэрам, выканаўчым дырэктарам Кансультатыўнага цэнтра па праву СГА Н.Мігерам.

На сустрэчах разгледжаны пытанні развіцця супрацоўніцтва Беларусі з сакратарыятамі названых міжнародных арганізацый.

Источник: Женева.

У Міжнарожнай канферэнцыі ў Жэневе прымае ўдзел Генеральны сакратар Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Вольга Мычко. 12 снежня ў Жэнеўскім Міжнародным канферэнц-цэнтры (CICG, Red Talk Space) дэлегацыя Ўрада Рэспублікі Беларусь і дэлегацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа правядуць сумесную прэзентацыю кнігі Уладзіміра Ліхадзедава «Місія міласэрнасці». Кніга-альбом прысвечана гісторыі міжнароднага руху Чырвонага Крыжа на тэрыторыі Беларусі з канца XIX стагоддзя да 1939 года. Выдадзеная ў траўні 2019 года пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і змяшчае унікальны візуальны матэрыял аб дзейнасці Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа.

This Post Has Been Viewed 0 Times

Заполни анкету волонтера