Новыя накірункі дзейнасці Мядзельскага Чырвонага Крыжа

23.05.2017 адбылася рабочая сустрэча прадстаўнікоў Дацкага Таварыства Чырвонага Крыжа, Сакратарыята Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, Мінскай абласной арганізацыі Беларускага  Таварыства Чырвонага Крыжа з прадстаўнікамі ўлады, духавенства, а таксама з валанцёрамі Нарачанскага краю, членамі праўлення раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, кіраўнікамі грамадскіх фарміраванняў, спецыялістамі сацыяльнай службы. Яе мэта — базавае даследаванне магчымасцей арганізацый і ініцыятыўных груп з ліку валанцёраў па падтрымцы тых катэгорый грамадзян, на якіх накіраваны дацкі праект.

Мядзельскі раён у складзе чатырох раёнаў сталічнай вобласці ўключаны ў названы вышэй праект пры падтрымцы Еўрасаюза “Пашырэнне ўдзелу грамадзянскага грамадства ў прыняцце рашэнняў па пытаннях сацыяльнай інтэграцыі ў Беларусі”.

Праект разлічаны на чатыры гады і накіраваны на падтрымку сацыяльнай адаптацыі ў грамадстве людзей з абмежаванымі магчымасцямі і сацыяльна ўразлівых катэгорый грамадзян. У тым ліку інвалідаў, сем’яў, дзе выхоўваюцца інваліды, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, пажылых адзінокіх, адзінока пражываючых грамадзян.

This Post Has Been Viewed 113 Times

Благотворительные пожертвования