З Калядамі і Новым годам!

Сябры!
Надыходзіць Новы год, і ў нас шмат ідэй і планаў.
Нас усіх чакае нешта незвычайнае!
А што стары год? Хіба ён знікне?
Не!

Новы год – гэта працяг Старога,
як і мы – працяг нашых бабуляў і дзядуляў.

Мы маем гонар пазнаёміць вас з нашаю Бабусенькай:
зборным вобразам тых выдатных сталых людзей, якім вы дапамагаеце.
У сілу розных абставін яны засталіся сам-насам з цяжкімі хваробамі і адзінотай.
Але вы зрабілі так, што ў іх жыцці нешта змянiлася да лепшага.

Мы ўдзячныя ўсім вам – нашым членам, работнікам, валанцёрам, усім добрым людзям – за дапамогу!

Дапамагаць іншым – гэта мудрасць.
А мудрасці шмат не бывае.
З Калядамі і Новым годам!

Ваш Беларускі Чырвоны Крыж 
і Медыка-сацыяльная служба Чырвонага Крыжа «Дапамога»

Ідэя: Юлія Ляшкевіч

Мастак: Юлія Рудзіцкая

This Post Has Been Viewed 88 Times


Благотворительные пожертвования