Новости

Красный Крест и Минздрав помогли в транспортировке из России травмированного белоруса

Международная федерация Красного Креста и Красного Полумесяца совместно с Белорусским обществом Красного Креста и Министерством здравоохранения Беларуси оказали помощь в транспортировке травмированного белоруса, который попал в Красногорскую городскую больницу (Московская область, РФ) с переломом 5-го шейного позвонка. Об этом корреспонденту БЕЛТА сообщили в Могилевской областной организации Белорусского общества Красного Креста.

Як дапамагаюць пажылым медыцынскiя сестры мiласэрнасцi

У спiсе спраў медыцынскай сястры мiласэрнасцi Чырвонага Крыжа самыя розныя абавязкi — даставiць лекi i прадукты, прыгатаваць абед, апрацаваць пролежнi i зрабiць укол, прынесцi вады, прыбраць у хаце, падзялiцца апошнiмi навiнамi з падапечным, падбадзёрыць i супакоiць. I няма часу хварэць, i немагчыма штосьцi адкласцi на заўтра. Бо нярэдка сястра мiласэрнасцi — адзiны чалавек, якi клапоцiцца пра адзiнокага чалавека сталага веку. Апошнiя ж, як правiла, людзi цяжка хворыя, нават прыкаваныя да ложка. Для iх медыцынская сястра — самы блiзкi i родны чалавек, а таксама адзiная сувязь са знешнiм светам. Мiкалай Крысенка. Фота Яна Хведчына. Разлiчваць на iх дапамогу заўсёды могуць ветэраны-чыгуначнiкi. Адзiная галiновая арганiзацыя Чырвонага Крыжа ў Беларусi дзейнiчае якраз на Беларускай чыгунцы. Сёлета ёй, дарэчы, споўнiлася 60 гадоў. Яшчэ з 1964 года тут працуе служба сясцёр мiласэрнасцi (цяпер медыка-сацыяльная служба Чырвонага Крыжа «Дапамога»). I калi стваралася яна для догляду ветэранаў Вялiкай Айчыннай, то пасля спiс атрымальнiкаў дапамогi вырас — гэта адзiнокiя i адзiнока пражываючыя пажылыя людзi i iнвалiды, якiя працавалi на чыгунцы i маюць патрэбу ў доглядзе. У 90-я дзейнасць арганiзацыi сур'ёзна пашырылася — у штаце было каля паўсотнi медсясцёр, якiя даглядалi каля 700 былых чыгуначнiкаў. У новым стагоддзi хоць i скарацiлiся маштабы, але сваiх прынцыпаў арганiзацыя не змянiла: усе, хто мае патрэбу, дапамогу абавязкова атрымаюць. З 1992 года i да сёння дарожная арганiзацыя функцыянуе за кошт спонсарскай дапамогi Беларускай чыгункi. — Дзейнасць нашай арганiзацыi вызначана праграмай «Клопат» па адраснай сацыяльнай падтрымцы непрацуючых пенсiянераў, якая штогод зацвярджаецца начальнiкам Беларускай чыгункi, — кажа старшыня Дарожнай арганiзацыi Чырвонага Крыжа Мiкалай Крысенка. — I папярэднi начальнiк дарогi Анатоль Сiвак (цяпер — вiцэ-прэм'ер. — «Зв».), i цяперашнi Уладзiмiр Марозаў заўсёды выступалi за захаванне медыка-сацыяльнай дапамогi пажылым людзям. Дзякуючы iм наша арганiзацыя захавалася i актыўна працуе. Сёння дарожная арганiзацыя Чырвонага Крыжа налiчвае 169 пярвiчак у самых розных калектывах Беларускай чыгункi. Сёстры мiласэрнасцi працуюць на ўсiх 17 чыгуначных вузлах — у Асiповiчах, Брэсце, Баранавiчах, Вiцебску, Ваўкавыску, Гомелi, Гродне, Жлобiне, Калiнкавiчах, Крычаве, Лiдзе, Лунiнцы, Мiнску, Магiлёве, Маладзечне, Оршы, Полацку. Гэта 26 медыцынскiх сясцёр, i ў кожнай — па 8-10 падапечных. Усяго яны даглядаюць 235 адзiнокiх старых, прычым больш чым сотня з iх — старэйшыя за 80 гадоў. — Ёсць сярод iх людзi, якiя не паднiмаюцца з ложка. Медсёстры прыносяць прадукты, гатуюць ежу, дапамагаюць паесцi, выконваюць медыцынскiя манiпуляцыi. Для нашых падапечных гэта абсалютна бясплатна. Вельмi дапамагаюць палiклiнiкi, з участковай службай у нас склалася супрацоўнiцтва, — кажа Мiкалай Крысенка. Свае карэктывы ў работу дарожнай арганiзацыi ўнесла пандэмiя. Сёстры мiласэрнасцi па-ранейшаму праходзяць навучанне — па прафiлактыцы i апрацоўцы пролежняў, доглядзе падапечных ва ўмовах COVID-19, псiхалагiчнай падтрымцы. Праўда, цяпер такiя курсы наладжаны ў анлайн-рэжыме. Акрамя таго, усе медыцынскiя сёстры мiласэрнасцi i валанцёры яшчэ ў першую хвалю распаўсюджання каранавiруса атрымалi сродкi прафiлактыкi i дэзынфекцыi: маскi, рэспiратары, пальчаткi, антысептыкi, аднаразовыя халаты, бахiлы, бескантактавыя тэрмометры i пульсаксiметры. — Ад «Аб'яднанай транспартна-лагiстычнай кампанii — Еўразiйскi чыгуначны альянс» мы атрымалi адзiн мiльён расiйскiх рублёў. I своечасова падрыхтавалiся — ужо ў пачатку сакавiка закупiлi ўсе неабходныя сродкi iндывiдуальнай аховы i перадалi медыцынскiм сёстрам. Для iх былi закуплены ровары, сумкi-ўкладкi, халаты, апараты для фiзiяпрацэдур, матэрыялы, неабходныя для штодзённай работы з падапечнымi, — кажа Мiкалай Крысенка. Дарэчы, сродкамi iндывiдуальнай аховы забяспечылi i старых, дакладна растлумачылi iм правiлы бяспекi, у прыватнасцi, пра небяспеку выхаду з дому. Частку клопатаў медсясцёр вясной раздзялiла моладзь — прадстаўнiкi чыгуначных пярвiчак БРСМ, а таксама валанцёры-ветэраны. Апошнiя ўзялi на сябе псiхалагiчную падтрымку па тэлефоне. I падчас першай хвалi на каранавiрусную iнфекцыю ў дарожнай арганiзацыi не захварэла нiводная медсястра i нi адзiн з падапечных. Падчас другой хвалi пашчасцiла менш — каранавiрусную iнфекцыю перанеслi шэсць медыцынскiх сясцёр. Праўда, усе яны застрахаваныя i атрымаюць адпаведную грашовую дапамогу. — Нашы медыцынскiя сёстры — асаблiвыя жанчыны, для якiх мiласэрнасць i клопат — не проста словы i нават не столькi работа, колькi спосаб жыцця, паклiканне, — лiчыць Мiкалай Крысенка. — У 2013 годзе кiраўнiк нашай службы мiласэрнасцi Iзольда Сёмушына была ўдастоена найвышэйшай мiжнароднай узнагароды медыцынскiх сясцёр — медаля iмя Флорэнс Найтынгейл. Таксама яе заслугi ацанiла i кiраўнiцтва Мiнска — яна атрымала званне «Мiнчанiн года — 2013». Мiкалай Крысенка ўзначальвае Дарожную арганiзацыю Беларускай чыгункi Беларускага Чырвонага Крыжа з 2010 года. Ён i сам медык па адукацыi, пасля заканчэння Вiцебскага медiнстытута быў накiраваны ў Забайкалле, служыў там ваенным урачом. Пасля вярнуўся на радзiму, скончыў клiнiчную ардынатуру па анкалогii, працаваў хiрургам-анколагам у Светлагорску i на Сахалiне. У 1986 годзе незадоўга да катастрофы на Чарнобыльскай АЭС яго паклiкалi на пасаду намеснiка загадчыка ў Гомельскi абласны аддзел аховы здароўя. I ў першыя днi пасля катастрофы ён ужо працаваў «на месцах» — у Хойнiках, Брагiне, Нароўлi. — Я з гонарам магу сказаць пра тагачасны ўрад. Нягледзячы на тое што ўсё было сакрэтна i сiтуацыя была найскладанейшая, яны прыслухоўвалiся да вучоных i ўрачоў. Радыяцыйную медыцыну тады мала хто ведаў, мы былi не гатовыя. Многае рабiлi хоць i iнтуiтыўна, але правiльна. З 1990-га да 1997 года Мiкалай Крысенка працаваў намеснiкам мiнiстра аховы здароўя. На гэтай пасадзе таксама адказваў за Чарнобыльскую праблематыку. Быў адным з iнiцыятараў стварэння РНПЦ радыяцыйнай медыцыны i экалогii чалавека ў Гомелi, будаўнiцтва якога пачалося ў 1992 годзе. — Мы бачылi, як вырасла колькасць захворванняў на рак шчытападобнай залозы ў дзяцей. У Гомельскай вобласцi за дзесяць гадоў пасля аварыi сутыкнулiся з 400 выпадкамi, а дагэтуль за 10 гадоў быў усяго адзiн. З таго часу i пачалася масавая УГД-дыягностыка, скрынiнг, i вельмi патрабавалася медыцынская ўстанова, каб сачыць за станам здароўя людзей з пацярпелых тэрыторый, — згадвае Мiкалай Аляксандравiч. Ёсць чым ганарыцца яму i на цяперашняй рабоце: — Нам удалося захаваць медыка-сацыяльную службу на Беларускай чыгунцы, развiць яе i ўпарадкаваць. Нашы медыцынскiя сёстры атрымлiваюць дастойную заработную плату, мы праводзiм iх пастаяннае навучанне, яны забяспечаны смартфонамi, каб трымаць сувязь з падапечнымi i галоўнай медыцынскай сястрой. На мой погляд, мы стварылi добры калектыў, якi ўпэўнена i спакойна робiць сваю справу. Алена КРАВЕЦ, газета Звязда

«Чистый двор» у каждого. Волонтеры навели порядок на участках у пожилых людей с инвалидностью

Благотворительная кампания Красного Креста "Ваша дапамога" продолжается в Гродненской области. Люди с ограниченными возможностями, да еще и в почтенном возрасте зачастую испытывают трудности в выполнении самых простых домашних работ, особенно, когда речь идет не о квартире, а о частном подворье. В рамках капании волонтеры гродненщины проводят акции "ЧИСТЫЙ ДВОР" -помогают навести порядок во дворах пожилых людей и людей с инвалидностью.  Волонтеры в Гродно оказали помощь пожилой женщине, ветерану Великой Отечественной войны. Хорошо потрудились волонтеры Красного Креста в Лиде, в Слониме, Волковыске, Вороново, за что были награждены неподдельными эмоциями благодарности от подопечных.      

Под Минском состоялся лагерь для семей, воспитывающих детей с особенностями развития

С 13 по 16 августа 2020 года в загородном комплексе «Фестивальный» для социально-уязвимых семей был проведен летний лагерь. Организатором выступила Минская областная организация Белорусского Красного Креста. В лагере приняли участие 50 человек. Среди них – дети с особенностями развития и их родители.

Министерство труда и соцзащиты Республики Беларусь поблагодарило Белорусский Красный Крест в Гродно за работу в COVID-19

6 августа в Лиде на торжественном мероприятии по чествованию социальных работников Гродненской области за труд в пандемию, заслуженные награды получили представители Красного Креста Гродненщины.

Ежегодная благотворительная кампания Белорусского Красного Креста «Соберем детей в школу» запускается уже сегодня

С 3 августа по 14 сентября 2020 года Белорусский Красный Крест запускает ежегодную благотворительную кампанию «Соберем детей в школу». Она направлена на оказание помощи семьям, у которых нет возможности собрать детей в школу и помочь им стать теми, кем они мечтают. Школьные наборы будут сформированы для детей из семей с низким уровнем дохода. Поддержать благотворительную кампанию может каждый.

«Горячие обеды» для медперсонала: к команде Белорусского Красного Креста присоединились Виталюр и Minsk Marriott Hotel

В условиях распространения коронавируса команда Белорусского Красного Креста поддерживает медработников несколькими способами: закупает и передает средства индивидуальной защиты (перчатки, маски, антисептики, бахилы, защитные щитки, костюмы и другое), питьевую воду. А еще поставляет в учреждения здравоохранения Минска порции еды. С апреля по сегодняшний день в рамках акции «Медобед» мы передали уже 7261 обеденную порцию и 1500 завтраков.

Помогать, общаясь: волонтеры старшего возраста поддерживают друг друга в условиях COVID-19

Порой, общение важнее любого другого вида помощи. В этом убеждены и волонтеры старшего возраста Белорусского Красного Креста. В этом году исполнилось 10 лет инициативной группе пожилых волонтеров «Ветераны» Пружанской районной организации Белорусского Красного Креста. Группа насчитывает 14 участников, которые оказывают помощь 12 подопечным. И волонтеры, и подопечные в силу возраста находятся в группе риска в связи с распространением COVID-19. Но даже в такой ситуации волонтеры находят способ помогать.

«У меня в жизни такое предназначение – помогать людям»

«У меня 45 лет стажа, но все равно, смотреть на мучения сложно. Пролежни, трахеостомы, катетеры… Слезы, стоны… Вам передать это невозможно, это надо просто один раз увидеть, никаких слов не понадобится после этого. Но я вам здесь не жалуюсь, а просто объясняю, с чем приходится сталкиваться ежедневно. Я без этой работы не представляю своей жизни… Да, она приносит много боли, но у меня в жизни такое предназначение – помогать людям», – говорит Раиса Струсевич, медицинская сестра милосердия из Минска. В рамках проекта "Анатомия милосердия" продолжаем рассказывать о медицинских сестрах Белорусского Красного Креста.

Белорусский Красный Крест и VRP Consulting помогут домам-интернатам Брестской области с оборудованием

Белорусский Красный Крест продолжает предпринимать активные меры против распространения коронавирусной инфекции COVID-19. Международная IT-компания VRP Consulting решила поддержать инициативу организации и предложила сотрудникам на добровольной основе пожертвовать любую сумму. Каждое пожертвование сотрудника было удвоено за счет взноса руководства компании VRP Consulting и передано Белорусскому Красному Кресту.

Благотворительные пожертвования