Астравок здароўя

З 18 па 26 липеня лiпеня ў Валожынскiм раёне працаваў трэцi профiльны палатачны лагер — “Астравок здароўя”. На змену заехалi 50 вучняў розных школ. Назва лагера гаворыць сама за сябе: значная ўвага надаецца здароваму ладу жыцця, гэтаму будуць падпарадкаваны i большасць мерапрыемстваў.

Было прынята рашэнне гатаваць ежу на кастры. I ўсё атрымалася. Такое хар­чаванне, наблiжаныя да паходных умовы надалi яшчэ большую прывабнасць палатачным лагерам. Cюды наведалiся члены валанцёрскага атрада “Прымула” Дорскай сярэдняй школы Вадзiм Ганчарык i Артур Харлiнскi разам з кipaўнiком атрада Таццянай Кулiк-Панарад i старшынёй раённай арганiзацьi Таварыства Чырвонага Крыжа А.У.Трацэўскай. Яны правялi ўводны курс валанцёра. Заняткi прайшлi ў гульнявой форме, у працэс уцягвалiся ўсе прысутныя. Сярод 52 членаў “Лiдара” таксама аказалiся i некалькi валанцёраў.

Рабяты даведалiся i пра высакародную мiciю Чырвонага Крыжа, а таксама пра тое, што робiцца з дапамогай таварыства ў ра­ёне, пра самыя гучныя справы гэтага года. Хочацца верынь, што пасля той змены ў школах пашырыцца валанцёрскi рух.

This Post Has Been Viewed 82 Times

Заполни анкету волонтера