Чырвоны Крыж падрыхтаваў актыўнасці да Дня беларускага пісьменства ў Слоніме
01.09.2019

На пляцоўцы Чырвонага Крыжа ўдзельнікі свята вымяралі свой артэрыяльны ціск і атрмымлівалі кансультацыю па здаровым ладзе жыцця.
Прадстаўнікі атрада па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі Ваўкавыскай раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа праводзілі майстар-класы па першай дапамозе.



Валанцёры Слонімскай раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа прапаноўвалі жыхарам Слоніма і гасцям горада ваду для пiцця.
Тэматычныя малюнкі на асфальце “Дзень пісьменства – Дзень ведаў” ствараліся першакласнікамі пры падтрымцы ўдзельнікаў праекта Чырвонага Крыжа ў Слоніме «Няня замест мамы» і валанцераў Чырвонага Крыжа.
- Удзел у такіх маштабных мерапрыемствах - гэта яшчэ адна магчымасць расказаць пра дзейнасць нашай арганізацыі, пра валанцёрскі рух Чырвонага Крыжа і як далучыцца да нашай вялікай каманды, - адзначыла Наталля Талкачова, в.а. старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі БТЧК.