31 жніўня Чырвоны Крыж Гродзенскай вобласці ўдзельнічаў у святочных мерапрыемствах у Слоніме, прысвечаных Дню беларускага пісьменства.
На пляцоўцы Чырвонага Крыжа ўдзельнікі свята вымяралі свой артэрыяльны ціск і атрмымлівалі кансультацыю па здаровым ладзе жыцця.
Прадстаўнікі атрада па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі Ваўкавыскай раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа праводзілі майстар-класы па першай дапамозе.
Валанцёры Слонімскай раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа прапаноўвалі жыхарам Слоніма і гасцям горада ваду для пiцця.
Тэматычныя малюнкі на асфальце “Дзень пісьменства – Дзень ведаў” ствараліся першакласнікамі пры падтрымцы ўдзельнікаў праекта Чырвонага Крыжа ў Слоніме «Няня замест мамы» і валанцераў Чырвонага Крыжа.
— Удзел у такіх маштабных мерапрыемствах — гэта яшчэ адна магчымасць расказаць пра дзейнасць нашай арганізацыі, пра валанцёрскі рух Чырвонага Крыжа і як далучыцца да нашай вялікай каманды, — адзначыла Наталля Талкачова, в.а. старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі БТЧК.