Гродзенская абласная арганізацыя Чырвонага Крыжа «шукае» валанцёраў у дзіцячых аздараўленчых лагерах.

Ужо шосты год Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа ў летнія канікулы праводзіць кампанію «Знайдзі ў сабе валанцёра». Супрацоўнікі і валанцёры БТЧК наведваюць ДОЛ вобласці і ў розных фарматах расказваюць дзецям аб дзейнасці Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа, аб гуманнасцi, гуманітарным праве.

Падчас гульні ў «Мазгабойню»

Гэта традыцыйная акцыя, аднак форма правядзення мяняецца штогод: дзецi нудзяцца ад адных и тых жа фарматаў, таму важна захаваць цікавасць да тэматыкi Чырвонага Крыжа.

У гэтым годзе кампанiя праходзiць у фармаце «Мазгабойнi». У межах гульнi дзецi змаглi паказаць свае шырокiя веды аб Чырвоным Крыжы i гуманнасцi.

– Фармат «Мозгобойнi» ахоплівае вялікую колькасць удзельнікаў і не залежыць ад надвор’я. Яшчэ важна, што ў такім фармаце з задавальненнем прымаюць удзел і дзеці, і выхавальнікі, і важатыя, – распавяла Кацярына Сідаровіч, спецыяліст па рабоце з моладдзю Гродзенскай гарадской арганізацыі БТЧК.

– Мы пагутарылі з дзецьмi ў лагерах «Зорька», «Бярозка», «Маладосць», «Сузор’е», «Азёры», «Купалінка». Дзецям вельмі спадабаліся гэтыя сустрэчы, многія захацелі паўдзельнічаць у валанцёрскім руху ў будучыні, – адзначыла Кацярына.

У кампаніі «Знайдзі ў сабе валанцёра» ужо прыняла ўдзел больш за 640 дзяцей з аздараўленчых лагераў. Кампанія змагла прыцягнуць 22 валанцёра.

Мерапрыемствы кампаніі «Знайдзі ў сабе валанцёра» будзе працягвацца ў дзіцячых аздараўленчых лагерах да канца лета.

This Post Has Been Viewed 14 Times

Заполни анкету волонтера